Президент Беларуси Александр Лукашенко 17 января 2025 года ...
Президент Беларуси Александр Лукашенко подписал Указ № 1, которым ...

БУДЗЬЦЕ ДОБРЫЯ АДЗІН ДА АДНАГО!

18 чэрвеня 2026 г. у чытальнай зале сектара дзіцячай і юнацкай літаратуры прайшла гадзіна духоўнасці «Твары дабро». Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні малодшых класаў СШ №. Прымаючы актыўны ўдзел у мерапрыемстве, дзеці разважалі, што такое дабрыня, якога чалавека можна назваць добрым, якія ўчынкі яго ўпрыгожваюць. Рабяты крок за крокам спазнавалі законы дабрыні: дапамагай іншым людзям бескарысліва, будзь ветлівым, не прычыняй шкоды жывому на зямлі. Дзеці прыводзілі прыклады добрых спраў у адносінах да сваіх блізкіх, да навакольных людзей, успаміналі прыказкі пра дабрыню, з задавальненнем гулялі ў гульні «Гавары добрыя словы» і «Што такое «добра» і што такое «дрэнна»», слухалі аповед В. Асеевай. «На беразе ракі», прытчу пра Дабро і Зло. Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар пажадала ўдзельнікам ніколі не забывацца на тое, што дабрыня, любоў і спагада — галоўныя пачуцці, якія робяць чалавека чалавекам.

Галерея изображений

Смотреть встроенную онлайн галерею в:
https://www.haradoklib.by/index.php/ru/novosti-detskoj-stranichki/item/1958-budze-dobree#sigProId7f1a09d8dc
Другие материалы в этой категории: « ПЕСНЯРЫ АЙЧЫНЫ! В ГОСТЯХ У СКАЗКИ! »
Вверх