Международный фестиваль искусств «Славянский базар в Витебске» ...
Президент Беларуси Александр Лукашенко 17 января 2025 года ...
Президент Беларуси Александр Лукашенко подписал Указ № 1, которым ...

УВЕСЬ СВЕТ ПАДОРЫМ ДЗЕЦЯМ!

1 чэрвеня адзначаюць Міжнародны дзень аховы дзяцей. Гэта не толькі вясёлае свята для ўсёй дзятвы, але і напамін грамадству аб неабходнасці абараняць правы дзяцей, каб усе яны раслі шчаслівымі, вучыліся і займаліся любімай справай.
29 мая 2026 года, напярэдадні Міжнароднага Дня абароны дзяцей, у чытальнай зале сектара дзіцячай і юнацкай літаратуры для выхаванцаў дзіцячага сада №2 была падрыхтавана забаўляльная гульнявая праграма «Весь мир подарим детям!». Бібліятэкар павіншавала дзяцей з надыходзячым святам, расказала пра гісторыю яго ўзнікнення, пажадала ім весела і з карысцю правесці лета, не забываючы наведваць бібліятэку. Дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у гульнях: ««Да» или «Нет»», «Здесь сегодня все друзья», «Самый внимательный», «Гусеница», «Муравьи», «Необычные гонки», «Как нам мыши надоели», адгадалі загадкі, узбадзёрыліся «весёлой зарядкой» і паўдзельнічалі ў танцавальным флэшмобе. За актыўны ўдзел усе рабяты атрымалі салодкія прызы. Сустрэча атрымалася вясёлай і прынесла шмат радасных эмоцый усім яго ўдзельнікам.

Галерея изображений

Вверх