Па ініцыятыве ААН штогод, пачынаючы з 1971 года, 21 сакавіка, ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень лесу або Сусветны дзень аховы лясоў. У гэты дзень праводзяцца розныя мерапрыемствы, накіраваныя на абарону лясоў і зялёных насаджэнняў. Не засталіся ўбаку супрацоўнікі аддзела дзіцячай і юнацкай кнігі Гарадоцкай бібліятэкі.
22 сакавіка для маленькіх выхаванцаў з дзіцячага садка №1 у чытальнай зале прайшла пазнавальна – гульнявая праграма “Лес полон чудес”. Спачатку дзеці ў гульнявой форме даведаліся пра правілы паводзін у лесе і атрымалі элементарныя веды аб лясной экасістэме. А потым ўсе прысутныя адправіліся ў экалагічнае падарожжа. Падчас падарожжа дзеці наведалі станцыі : «Если я приду в лесок», «На лесной опушке», «Лесная аптека», «Зверьё моё», «Цветочная поляна», «Деревья». Там удзельнікі адгадвалі лясныя загадкі, гулялі ў вясёлыя гульні «Поможем полянке», «Грибное лукошко», «Мишка косолапый». А дзякуючы выставе «Что в лесу живёт? Что в лесу растёт?», яны пазнаёміліся з даведачнай літаратурай, якая расказвае пра расліны і жывёл беларускіх лясоў. Прыемным сюрпрызам для ўдзельнікаў стаў паказ лялечнага спектакля «Подарок для Солнышко».
ПРА ЗЯЛЁНЫЯ ЛЯСЫ І ЛЯСНЫЯ ЦУДЫ!
Опубликовано в
Новости
Галерея изображений
Смотреть встроенную онлайн галерею в:
https://www.haradoklib.by/index.php/ru/novosti-2/item/1433-pra-zyaljonyya-lyasy-i-lyasnyya-tsudy#sigProId333c1c543e
https://www.haradoklib.by/index.php/ru/novosti-2/item/1433-pra-zyaljonyya-lyasy-i-lyasnyya-tsudy#sigProId333c1c543e