Президент Беларуси Александр Лукашенко 17 января 2025 года ...
Президент Беларуси Александр Лукашенко подписал Указ № 1, которым ...

БЕЛАРУСЬ – МАЯ РАДЗІМА!

24 чэрвеня 2026 ў чытальнай зале сектара дзіцячай і юнацкай літаратуры для выхаванцаў дзіцячага сада №2 прайшла пазнавальная гульня “Беларусь – мая Радзіма”. Падчас мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла юных удзельнікаў з каштоўнасцямі беларускай зямлі, расказала пра старажытныя рамёствы беларусаў: ганчарства, саломапляценне, ткацтва. Рабяты адказвалі на пытанні, называлі рысы характару, якія ўласцівыя для кожнага беларуса, паглыбілі свае веды аб дзяржаўнай сімволіцы: што абазначае кожны складнік герба, які сэнс нясуць у сабе тры колеры беларускага сцяга, у якіх выпадках гучыць гімн і як правільна паводзіць сябе пры яго гучанні. Дзеці ўважліва слухалі, актыўна адказвалі на пытанні віктарыны “Беларусь – мая Радзіма, адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў гульнях «Гаворым па-беларуску», «Мяч перадавай - свята называй», глядзелі беларускі мульфільм “Як пан канём стаў”. Мерапрыемства прайшло пазнавальна і цікава.

Вверх