9 чэрвеня ва ўсім свеце адзначаецца цудоўнае свята - Міжнародны дзень сяброў. Гэта выдатная нагода напісаць, патэлефанаваць сваім сябрам ці сустрэцца з імі ў роднай і дружнай кампаніі, падзяліцца ўспамінамі і добрымі навінамі і сказаць ім пра тое, наколькі яны важныя для нас.
5 чэрвеня 2026 года ў сектары дзіцячай і юнацкай літаратуры прайшла гадзіна вясёлых зносін «Умей дружить, умей дружбой дорожить». Удзельнікамі сталі дзеці з прышкольных лагераў. На пачатку мерапрыемства бібліятэкар разам з дзецьмі пастараліся вызначыць, што такое сяброўства, якія правілы і законы дзейнічаюць у сяброўстве? Дзеці з задавальненнем сабралі «Цветок дружбы», дапаўнялі і працягвалі прыказкі аб сяброўстве, успаміналі герояў любімых кніг і мультфільмаў. Рабяты актыўна ўдзельнічалі ў гульнях і конкурсах: «Кто с кем дружит», «Можно, нельзя», «Волшебные ладошки», якія можна было прайсці толькі ў кампаніі сяброў. У гэты дзень у чытальнай зале было весела і захапляльна, сустрэча атрымалася яркай і запамінальнай, а ў канцы ўсіх чакалі салодкія прызы.