C 8 по 14 июля пройдет XXXIV Международный фестиваль искусств ...
С 14 апреля стартует международный видео-конкурс «Листая памяти ...
ЛЕТОПИСЬ ПОБЕДЫ   2025 год ознаменован памятной датой – ...
Президент подписал Указ №1, которым 2025 год объявлен Годом ...

О спорт. Ты - Мир!

26 жніўня ў Гарадку адбыўся міжнародны турнір па міні-футболу сярод аматарскіх каманд. У турніры ўдзельнічалі13 каманд з Беларусі, Расіі і Латвіі.

Акрамя матчаў аматарам футболу прапанавалі шмат іншых забаў: лазертаг, вулічныя шахматы. Маленькіх наведвальнікаў мерапрыемства вабіў батут, салодкая вата і папкорн. Можна было набыць сувеніры ў палатках Дома рамёстваў і фальклору, музея.

Цэнтральная раённая бібліятэка запрашала гасцей завітаць у “Куток здароўя”, каб выпіць гарачай духмянай, настоенай на травах гарбаты, паспрабаваць розныя прысмакі, прыгатаваныя умелымі рукамі гаспадынь.

Дарэчы, упадабаны сбор траў можна было набыць за сімвалічную плату.

Некаторыя спыняліся каб бліжэй пазнаёміцца з выставай па здароваму ладу жыцця “О спорт. Ты – Мир!” і літаратурнай выставай, прысвечанай нашаму земляку К. Вераніцыну і яго паэме “Тарас на Парнасе”.

Працаваў аквагрым.

 

А самых актыўных аматараў здаровага ладу жыцця запрашалі пазаймацца на спартыўных трэнажорах і паўдзельнічаць ў вясёлых спаборніцтвах.

Вверх