Print this page

ДОБРЫ КАЗАЧНІК АНДЭРСАН

17 сакавіка 2023 года бібліятэкар чытальнай залы аддзела дзіцячай і юнацкай літаратуры разам з навучэнцамі 2-га класа Гарадоцкай школы №1 адправіліся ў казачнае падарожжа па кнігах Г.Х.Андэрсана “Сказочник Датского королевства”. Пасля знаёмства з біяграфіяй і творчасцю пісьменніка, дзе юныя вандроўнікі даведаліся шмат цікавых і пазнавальных фактаў з жыцця вялікага казачніка, усе прынялі актыўны ўдзел у вясёлых гульнях і конкурсах: “Принцесса на горошине”, “Музыкальные стулья”, “Кто живёт на птичьем дворе”, “И я сочиняю сказку”. Таксама дзеці актыўна адказвалі на пытанні віктарыны “Звёздный час”, адгадвалі загадкі па казках пісьменніка-казачніка. У чытальнай зале ў гэты дзень можна было пазнаёміцца з кніжнай выставай “Волшебная страна Андерсена”, пагартаць старонкі любімых казак або ўзяць кнігу дадому. Дзеці з задавальненнем пабывалі ў краіне цудаў Андэрсана.

Image Gallery

proflady.rufashion101.ru