21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы, мэтай якога з’яўляецца абарона моўнай і культурнай разнастайнасці.
Да Міжнароднага дня роднай мовы ў цэнтральнай бібліятэцы на працягу тыдня мы прапануем нашым чытачам прыняць удзел у акцыі “Чытаем кнігі на роднай мове», у моўнай хвілінцы «Дакраніся да роднага слова», пад час якой, усім наведвальнікам прапануецца размаўляць на беларускай мове і прыняць удзел у займальнай гульне на веданне беларускіх прыказак. Таксама прапануем чытачам памяткі–закладкі з крыжаванкамі – перакласці з беларускай мовы на рускую словы або наадварот.
На абанеменце прадстаўлена кніжная выстава “Дыяменты прыгожага пісьменства”, у фае выстава-інсталяцыя “Крыніцы роднага слова”. На кніжных выставах размяшчана літаратура беларускіх аўтараў на беларускай мове.
ПАЭТЫЧНАЕ СПАТКАННЕ «ГУЧЫ, РОДНАЯ МОВА!»
Published in
Новости
Image Gallery
View the embedded image gallery online at:
https://www.haradoklib.by/index.php/be/novosti-ac/item/1412-paetychnae-spatkanne-guchy-rodnaya-mova#sigProId2df317be0e
https://www.haradoklib.by/index.php/be/novosti-ac/item/1412-paetychnae-spatkanne-guchy-rodnaya-mova#sigProId2df317be0e