Президент Беларуси Александр Лукашенко 17 января 2025 года ...
Президент Беларуси Александр Лукашенко подписал Указ № 1, которым ...
Items filtered by date: Снежань 2025
Published in Новости
- Сак 14, 2018

Ежегодно в нашей республике 1 марта отмечается Международный день борьбы с наркоманией и наркобизнесом. В Республике Беларусь данной проблеме уделяется значительное внимание.Во всём мире люди, в чьи непосредственно заботы входит здоровье нации, объединяют усилия, чтобы ещё раз напомнить человечеству, каким страшным недугом является наркомания. 1 марта в читальном зале Центральной библиотеки прошёл урок-предупреждение "Цена зависимости - жизнь", в котором приняли участие 9 классы СШ №1. Перед учащимися с презентацией о вреде наркотиков выступил старший оперуполномоченный группы по наркоконтролю и противодействию торговли людьми старший лейтенант милиции Чибисов Пётр Алексеевич. В разговоре с ним ребята узнали о возникновении быстрой зависимости от наркотиков, о их большом вреде здоровью и о последствиях употребления наркотиков. Также  рассказал о формировании негативного отношения к пробе наркотических средств и навыков безопасного поведения с лицами, употребляющими наркотические вещества и пытающимися увлечь других наркотиками.

- Сак 03, 2018

Улез к багам тады я ў хату...

“Як у казарме там салдатаў –Багоў – не можна пашчытаць!”

(багі, якія жылі на гары Парнас у паэме Тарас на Парнасе):

 

…Вось затраслася ўся гара:

Зевес на печы зварухнуўся…

(Зевес — галоўны бог, бог неба, грому і маланак, які кіраваў усім светам)

 

…Сатурн там, лыкі размачыўшы,

Падвіркай лапці падплятаў;

Па свеце добра пахадзіўшы,

Лапцей ён многа патаптаў…

(Сатурн  - гэта адзін з самых велічных прадстаўнікоў рымскага пантэона. Здаўна яго ўяўлялі стваральнікам ўсяго існага на зямлі)

 

…Нептун на лаўцы чыніць сеці

І восці садзіць на шасты…

(Нептун — марскі бог)

 

…А во і Марс у новых ботах;

Ён, мусіць, ботаў не жалеў,

Бо з німфамі скакаў да поту,

Гуляў у жмуркі і шалеў…

(Марс — бог вайны)

 

…Бах с п’яну пеў такі прыпеўкі,

Што аж не можна гаварыць…

(Бах — бог пʼянства і вясёласці)

 

…Амур жа з дзеўкамі жартуе,

Ну, проста смех ажно бярэ!..

(Амур — бог кахання)

 

…Кіўнуў Зевес – і мігам Геба

Крупені ў міску наліла…

(Геба — багіня юнацкасці, дачка Зеўсаі Геры)

 

…А во і сам Юпітэр з Вестай, -

Пусціўся, стары хрэн, у пляс,

Як бы жаніх перад нявестай,

Заткнуй ён рукі за паяс…

(Юпітэр – бог неба, дзённага святла, навальніцы,  Веста — заступніца сямейнага ачага і ахвярнага агню ў Старажытным Рыме)

 

…Узяўшы хустачку, Венера

Пайшла “Мяцеліцу” скакаць…

(Венера — багіня красы і кахання)

 

…Вось б’юцца Марс ды з Геркулесам,

А Геркулес, як той мядзведзь…

(Геркулес —  за сваю сілу і добрае карыстанне ею быў прылічаны да багоў)

 

…Нептун з прыгожанькай наядай

Пайшоў ўпрысядку “Казака”…

(Наяды - у старажытнагрэчаскай міфалогіі дочкі Зеўса, якія з'яўляліся німфамі рэк, крыніц, фантанаў, калодзежаў, ручаёў і азёр)

 

…А во і Марс у новых ботах;

Ён, мусіць, ботаў не жалеў,

Бо з німфамі скакаў да поту,

Гуляў у жмуркі і шалеў…

(Німфы ставяцца да духаў прыроды. Яны, у адрозненне ад багоў, смяротныя. Часам імёны німф пераймаліся ў назваў рэк і крыніц, чыімі заступніцамі  яны былі)

 

…Але зефіры падхапілі,

Хто за руку, хто за паяс,

І, як бы птушкі, паташчылі

Яны мяне цераз Парнас…

(Зефіры — духі цёплых заходных вятроў)

- Сак 03, 2018

“І стравы смачны з печы Геба насіць да столу пачала”

(назвы нацыянальных страў у паэме “Тарас на Парнасе”)

 

…На малацэ крупеню густу

Дае ўволю, толькі еж…

Крупеня, крупнік, кулеш — рэдкая страва з ячных або прасяных круп. Забельваюць малаком або вараць з мясам, бульбай. Часам вараць на сыроватцы, са свіной крыві і круп.

 

…Наперш дала яна капусту…

З даўніх часоў людзі надавалі вялікую ўвагу першым стравам. Ні адзін абед, ні ў будні, ні ў свята не абыходзіўся без першага. І як раз адной з самых старажытных страваў беларускай кухні з'яўляецца капуста. Ёсць мноства рэцэптаў падрыхтоўкі капусты, яе гатуюць з мясам і грыбамі, з капустай і са шчаўем. Класічны рэцэпт капусты ўключае ў сябе выкарыстанне квашанай капусты, але таксама часта ўжываюць і свежую белакачанную.

 

…Тады са скваркамі кулеш…

Суп кулеш - страва, якая ўяўляе сабой густы суп-поліўку, блізкі па кансістэнцыі да кашы, прыгатаваны звычайна з проса з даданнем розных іншых інгрэдыентаў (традыцыйна гэта свіныя скваркі і цыбуля, засмажаная ў тлушчы, што атрымоўваецца ў працэсе смажання шкварак). Назва паходзіць ад вугорскага словы «кёлеш» (проса). Астатнія інгрэдыенты куляшу - якія знойдуцца, звычайна ў канцы дадаюць спецыі, зеляніна, часнок.

 

…І з пастаялкай  жур сцюдзёны …

Гэта  – аўсяны кісель,  ён таксама вельмі карысны для здароўя.

 

…А з кашы сала аж цякло…

Каша з прасяных круп, запраўленая тлушчам або кавалачкамі падсмажанага сала і запечаная.

 

Ды і гусяціны смажонай

Уволю ўсім багам было

Гусяціна, звараная са смятанай і з дробна парэзанымі сушанымі грыбамі, ячнай кашай засыпаная

 

Як унясла ж на стол каўбасы

Бліны аўсяны ў рашаце,

Аж слінкі пацяклі ў Тараса

І забурчала ў жываце.

Здаўна найбольш распаўсюджаным у беларусаў было свіное мяса. З мяса ў вёсках рыхтавалі каўбасы, кумпякі, грудзінку, скваркі,

Пшанічную, жытнюю, ячную, грэцкую ці аўсяную муку замешвалі на малацэ або сыроватцы, сыраквашы. Бліны былі кіслыя, на рошчыне, і прэсныя, на содзе. У цеста часам дадавалі яйкі, цукар. Пяклі на падмазцы. Падавалі з мачанкай, падсмажаным салам, малаком, смятанай.

 

 

 

- Лют 27, 2018

Бібліяграфічны спіс  К.Вераніцын  і яго паэма  “Тарас на  Парнасе”

  • Альшэўскі, Р Ці знаў хто ,братцы, з  вас Тараса/ Р. Альшэўскі // Культура.- 2004.- №15.- с.8
  • Асіноўскі, С. “…А я ў паперку запісаў:[даследаванне аўтарства паэмы”Тарас на  парнасе” ] / Святаслаў  Асіноўскі// Архівы і справаводства.- 2015.- №5.-С.135-147
  • Багдановіч, М.А. Булгарин в белорусской шуточной поэме / Максім Багдановіч // Збор твораў : у 2 т / Максім Багдановіч; Акад. навук БССР, Ін-т. літ. імя Я.Купалы; рэдкал.:В.В.Барысенка [і інш].- Мінск, 1968.- Т2: Проза , літаратурна-крытычныя і публітыстычныя артыкулы, пісьмы.-С.163-165
  • Бакевич,Э. Великому  земляку  посвящается / Э.Бакевич //Віцебскі рабочы.- 2009.-5 июня.-С.22
  • Бас,І.С. Друкаваныя і рукапісныя варыянты паэмы ”Тарас на Парнасе /І. С . Бас // Беларуская літаратура: даследаванні і публікацыі /Акад. навук БССР, ін-т імя Я.Купалы.- Мінск, 1960.-Т.3.- С.213-233.
  • Бас, І.С . Літаратурныя пошукі, знаходкі, даследванні /І.С. Бас.- Мінск: Выд-ва БДУ, 1969.-156 с.
  • Басс.И. С. У истоков реализма белорусской литературы XIX в. (“Энеіда навыворот” ,”Тарас на Парнасе”), [автореф. дис.канд. филол наук]/ И.С. Басс; Акад.наук Белорус. ССР, ин-т. лит. и искусства.- Минск, 1954.-17с.
  • Бегунова, Е. “Тарас на Парнасе” в Городке/ Е.Бегунова // Рэспубліка.- 2013.- 13  ліст.- С.23
  • Беларуская літаратура ў кантэксце славянскіх літаратур XIX – XX ст.ст. [зб] / Нац. акад. навук, Ін-т літ. імя Я.Купалы; навук. рэд. У.І Мархель.- Мінск: Беларус. навука, 2006.-373 с.- Пра паэму “Тарас на Парнасе” на с. 27-29
  • Босяк, Ю. Символ фестиваля / Юлия  Босяк //  Магілёўскія  ведамасці.- 2012.- 12 красавіка.-С.3
  • Варэнік, В.Г. Паэма “Тарас на Парнасе”- выдатны помнік беларускай літаратуры XIX стагоддзя [урок у IX класе ] /В.Г.Варэнік // Беларуская мова і літаратура.- 2015. -№6.- С.42-47
  • Васілеўскі, Д.М. Арцём Ігнатавіч Вярыга і яго літаратурна грамадзянская чыннасць / Д. М. Васілеўскі // Полымя.- 1929.- №6.-С.182- 200
  • Васілеўскі, Д.М. Паэма “Тарас на Парнасе” ў краязнаўчым асьвятленні /Д. М. Васілеўскі // Наш край.- 1929.- №5.- С. 20-25
  • Васюченко, П. Взгляд полесовщика : загадки поэмы “ Тарас на Парнасе” // СБ.Беларусь сегодня.- 2005.- 28 мая.- С. 16-17
  • Вітка, В. Народная паэма: [пра паэму “Тарас на Парнасе”] / Васіль Віткка // Вітка, В. Выбраныя творы / Васіль Вітка; уклад.і камент. Т. Тарасавай , К. Цвіркі; прадм.  А. Васілевіч .- Мінск, 2013.- С. 430-435
  • Гаравы, Л.  З імёнамі класікаў /Леанід Гаравы// Пачуць як лёсу валяцца муры : памяці Генадзя Кісялёва/ [Укладальнікі: Л.Кісялёва ,А.Фядута] .- Мінск,2009.- С. 109-112
  • Гаравы, Л. Лёс Канстанціна Вераніцына /Л .Гаравы // Народнае слова.-1999.-12 чэрв..-С.4
  • Гаравы, Л. Паэт з Гарадоччыны стаў класікам /Л. Гаравы // Наша слова.-2008.- 20 лют.-С. 2
  •  Гарадоччына ўчора, сёння, заўтра: Матэрыялы I Гарадоцкіх краязнаўчых чытанняў 26 кастрычніка 2007г. - Гарадок, 2008.-151с.
  • Гарэцкі, М.І. Гісторыя беларускай літаратуры/ Максім Гарэцкі [уклад. Т. С. Голуб; рэд. М.І. Мушынскі].- Мінск: Маст літ., 1992.- 478с.- Пра паэму “Тарас на Парнасе” на с. 170-175
  •  Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры: у 2т./ Акад.навук БССР, Ін-т літ.імя Я.Купалы.- Мінск: Навука і тэхніка, 1969.-Т 2 Літаратура XIX- пачатку XXст.- 618 с.- Пра паэму “Тарас на Парнасе” на с.20, 24-27
  •  Грынчык, М. М . Фальклорныя традыцыі ў беларускай дакастрычніцкай паэзіі /М .М. Грынчык: Акад. навук Беларус. ССР , Ін-т літаратуры імя Я. Купалы.- Мінск: Навука і тэхніка, 969-295с.- Пра паэму “Тарас на Парнасе” на с .22-25
  •  Гук, С. Узыходжанне на  Парнас / С.Гук // ЛіМ –2001.-21 снеж.- С.12
  •  Дарафееў, А. М. Паэма “Тарас на Парнасе” і яе роля ў развіцці беларускай культуры: літаратурна-краянаўчыя чытанні ,8 кастр. 1997 г. , г.Гарадок Віцеб.вобл:Прэс-рэліз/А.М.Дарафееў, А.М.Канапелька, Г.П.Харошка.- Віцебск:Выд-ва Віцеб. Дзярж. унів.-1998.-25с
  •  Довнар-Запольский , М.В. Дунин-Марцинкевич и его поэма ”Тарас на Парнасе” / М.В. Довнар-Запольский / М.В. Довнар-Запольский // Исследования и статьи/ М.В. Довнар-Запольский.- Киев, 1909.-Т.1:Этнография и социология ,обычное право, статистика ,белорусская письменность.- С.197-213
  •  Дуброўскі, Ф. Свята агульнапрызнанага шадэўра: 5 літаратурныя  краязнаўчыя  чытанні ”Паэма “Тарас на  Парнасе”: здабыткі  і праблемы” у  Гарадку // Народнае слова.- 2004.-27 мая.-С.13.
  •  Запрудскі, І. Ялегі Пранціш Вуль і пытанне атрыбуцыі паэмы”Тарас на Парнасе/ Ігар Запрудскі/ Працы кафедры гісторыі беларускай літаратуры Белдзяржуніверсітэта: [навук зб.] /пад агул. рэд М.Хаўстовіча.- Мінск, 2004.- Вып.5.-С.49-62
  • Запрудскі, І. Красавіцкія апагеі ў лёсе Вуля ,ці хто напісаў паэму “Тарас на Парнасе?/ Ігар Запрудскі // Звязда.-2005.- 20 мая.-С.5
  •  Іваноў, К. “Тарас на Парнасе “- па –нямецку/ К.Іваноў// Віцьбічы.-2006.-17 жніўня .-С.5
  •  Іофе, Б. Паэма “Тарас на Парнасе”: аб часе і месцы напісанняі і гісторыка-літаратурным значэнні / Барыс Іофе // Полымя рэвалюцыі.-1940.- №7.- С.193-203
  •  История Белорусской дооктябрьской литературы / акад. наук Белорус. ССР , ин-т литературы им. Я.Купалы.-  Минск: Наука и техника, 1977- 639 с.- О поэме “Тарас на Парнасе” на с. 327-330.
  •  Каваленка, В. А. Вытокі. Уплывы. Паскоранасць: развіццё беларускай літаратуры XIX- XX стагоддзяў /А.В. Каваленка : Акад. навук Беларус. ССР, Ін-т. літ. імя Я.Купалы; рэд. П. К. Дзюбайла.- Мінск : Навука і тэхніка, 1975.- 324с. – Пра паэму “ Тарас на Парнасе” на с.17, 106-114.
  •  Казбярук, У.М. Беларуская літаратура канца XIX пачатку XX cт. (дакастрычніцкі перыяд ) / У. Казбярук/ Выбраныя творы XIX і пачатку XX стагоддзяў.- Мінск, 1966.- С.3-18
  •  Казбярук, У. М. Ступені росту : беларуская літаратура канца XIXпачатку XXст. і традыцыі польскіх пісьменнікаў/ У. М.Казбярук; [Акад. навук Беларус. ССР, Ін-т .літ. імя Я. Купалы; рэд. В.В. Барысёнка].- Мінск: Навука і тэхніка, 1974.-192 с.- Пра паэму “Тарас на Парнасе” на с.7-8,33-36.
  •  Калеснік, У.А. Тварэнне і легенды: літ. партрэты і нарысы/ Уладзімір Калеснік.- Мінск: Маст. літ, 1987.-431с.- Пра паэму “Тарас на Парнасе” на с.201- 202,249- 250
  • Канстанцін Вераніцын і яго паэма “Тарас на Парнасе” і “Два д’яўлы” //Беларуская літаратура і свет : ад эпохі рамантызму да нашых дзён: папул. нарысы / Лявон Баршчэўскі, Пятро Васючэнка, Міхась Тычына.-Мінск, 2006.- С. 77-81
  • Каралевіч, Э . Не забываюць земляка / Эдуард  Каралевіч // Витебские вести.-2016.-№ 64.-3 64.-С.4
  •  Карский, Е.Ф. ”Тарас на Парнасе”/ Е.Ф.Карский // Белорусы в 3 т./ Е. Ф. Карский; ред.совет : Г. П Пашков( гл. ред) [и др].- Минск, - Т. III: Очерки словесности белорусского племени. Кн. 2: Старая западно-русская письменность.- С. 308-310
  •  Карский Е.Ф. ”Тарас на Парнасе”/ Е.Ф.Карский // Белорусы/ Е. Ф. Карский.- Петроград, 1922.- Т .III: Очерки словесности белорусского племени [кн3]: художественная литература на народном языке.- С.79-83
  •  Кісялёў, Г. Канстанцін Вераніцын/ Г. Кісялёў // Памяць: Гарадоцкі р-н: гісторыка- дакументальныя фронікі гарадоў і раёнаў Беларусі/ уклад. С. І. Садоўская; рэдкал. Н. А. Бурунова[і інш].-  Мн., 2004.- С. 154-155
  •  Киселёв, Г .В. Поиски имени/ Геннадий Киселёв/ Разыскиваецца классик…: ист. лит. дилогия: пер с бел .авт/ Геннадий Киселёв.-Минск, 1989.-С. 223-415
  •  Киселёв,Г. В. Разыскивается классик…/ Геннадий Киселёв// Нёман.-1978.- №8.-С. 158-167
  • Кісялёў, Г. В. Даўняя загадка літаратуразнаўства( праблема атрыбуцыі паэм “Энеіда навыварат” і “Тарас на Парнасе”// Г. В. Кісялёў/ Ад Чачота да Багушэвіча: праблемы крыніцазнаўства і атрыбуцыі беларус. літ XIX cт./ Г. В. Кісялёў; акад. навук Беларусі, Ін-т літ. Імя Я. Купалы.- Мінск, 1993.- С. 340-377.І
  • Кісялёў, Г. В. Жылі-былі класікі : хто напісаў паэмы ”Энеіда навыварт” і “Тарас на.Парнасе” / Генадзь Кісялеў.- Мн :Бел. навука, 2005.- 549с.
  •  Кісялёў, Г.В. ”Тарас на Парнасе”/ Г. В.Кісялёў// Гісторыя беларускай літаратуры XI- XIXстагоддзяў: у 2 т./ Нац. акад навук Беларусі, ін-т літ імя Я. Купалы/навук. рэд: У.І . Мархель, В.А. Чамярыцкі.- Мінск, 2007.-Т.2: Новая літаратура, другая палова XVIII- XIX стагоддзе.–С . 234-235
  •  Кісялёў, Г.В .”Тарас на Парнасе“: спрэчкі, эпоха, аўтар/ Генадзь Кісялёў.-  Мінск, 1978.- С. 25-204
  • Кісялёў, Г. В. Хто аўтар? [Спрэчкі вакол паэмы “Тарас на Парнасе] Генадзь Кісялёў// Полымя.-1973.- №3.-С. 202-231; №4.-С. 155-182.
  • Курдеко, А. П. Место соловьёв и поэтов: Историко-литературо -ведческое эссе/ Александр Курдеко, Контантин Сучков// ”Парнасу“- 60: літаратурна-гістарычныя нарысы.Публитыстыка: да 60-годдзя літаратурнага аб’яднання “ Парнас” установа адукацыі ”Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія”.- Горкі.- 2013.- С. 3-13
  • Лазарук, М.А.   Аб ідэйна-мастацкай сутнасці паэмы“Тарас на Парнасе” /М.А. Лазарук// Станаўленне беларускай паэмы(жанр паэмы і некаторыя асаблівасці развіцця беларускай літаратуры ў першай палавіне XIXст.) / М.А. Лазарук.- Мінск, 1968.- С.162-194
  •  Лазарук,М.А. Белорусская паэма в XIX- начале XX века. Становление жанра: автореф. дис. д-ра филол. наук/ М. А. Лазарук; Акад наук БССР, Ин-т литературы им. Я.Купалы.- Минск, 1969.-51с.
  •  Лазарук, М.А. Часу непадуладнае: літ. крыт. і публіцыст.арт./ М.А Лазарук.- Мінск: Маст. літ, 1981.- 239с.- Пра паэму“Тарас на Парнасе” на с. 56-59.
  •  Лебедзеў, У.А . Народнасць літаратуры як вызначальная праблема паэмы“Тарас на Парнасе” / У.А.ЛебедзеЎ // Беларуская мова і літаратура.- 2003.- №6.-С. 35-42
  • Лебядзевіч, Д. М. Антычныя рэмінісцэнцыі ў беларускіх паэмах XIX ст. ”Энеіда навыварат” і ”Тарас на Парнасе”/ Д. М. Лебядзевіч// З жыватворных крыніц Гелікона: ант. спадчына і станаўленне беларус. клас. літ. традыцыі/ Д. М. Лебядзевіч.- [Слонім.], 2002.-С. 34-53]
  •  Ліўшыц,У.М. Ці з горацкай прыпіскай быў Тарас? [з гісторыі горацкай версіі напісання паэмы”Тарас на Парнасе”] / Уладзімір Ліўшыц// Галасы з Горацкага “Парнаса”/ рэдкал. У.Ліўшыц( склад).-  Горкі, 1995,- С.64-69
  •  Лойка, А. А. Паэмы “Тарас на Парнасе”/ А.А .Лойка //Гісторыя беларускай літаратуры: дакастрычніцкі перыяд. У 2 ч./ А.А. Лойка.-2-е выд. дапрац. і дап.- Мінск, 1989.-Т1.- С. 64-69
  • Майхровіч, С.К. Нарысы беларускай літаратуры XIX стагоддзя/ Сцяпан Майхровіч.- 2- е выд. папраўлен.- Мінск: Вучпедвыд  БССР, 1959.-323 с.- пра паэму “Тарас на Парнасе”на с. 32-52
  • Навуменка, І. Я. Герой у сялянскай вопратцы/ І.Я. Навуменка// Пісьменнікі – дэмакраты/ І. Я. Навуменка.- Мінск: Народная асвета, 1967.- С. 16-28
  • Навумчык, М. І. Вывучэнне паэмы“Тарас на Парнасе”// Беларуская мова і літаратура.- 2008.- №6.-С .37-40
  • Наумова, А. Тулуп с панского плеча: [по городокским следам Константина Вереницына– автора знаменитой поэмы ”Тарас на Парнасе”] / Анна Наумова // Сельская газета.- -5 сентября.- С.15
  • Падстаўленка, В. Ф. Паэма“ Тарас на Парнасе” ў кантэксце беларускай камічнай плыні / В.Ф. Падстаўленка// Веснік Віцебскага дзяржаўнага універсітэта.- 2009.- №2.-С. 102-105
  • Півавар, М., Півавар, К. Віцебск лінгвіністычны: завочная экскурсія/ Мікалай Півавар, Кацярына Півавар// Роднае слова.- 2016.- №5.-С.45-49
  • Плешкунова ,А. Прыёмы стварэння камічнага эфекту ў паэмах ”Энеіда навыварат” Вікенція Равінскага і “Тарас на Парнасе” Канстанціна Вераніцына/ Алена Плешкунова //Роднае слова.- 2013.- №11.- С.10-13; 2014.- №1 -С.12-15
  • Подлипский , А. Витебские корни”Тараса”/А. Подлипский // Народнае слова.- 1996.- 12 снеж.- С.5
  • Пугач, А. “Тарас на Парнасе”нарадзіўся ў Горках// Бел.ніва.-2003.- 12 апр. -С.3
  • Пукшанскі, А. І. Тарас вернецца на Парнас/ Александр Пукшанскі// Звязда.- 2005.- 28 кастр.- С.3
  • Пятроў, Д. Тарас на Парнасе// Ленін.шлях (Горкі).- 2003.-5 крас.- С.1
  • Рублеўская , Л. Константин ,который сходил на Парнас/ Людмила Рублевская // СБ.Беларсь сегодня.-2014-6 августа.-С.10
  • Рублевская Л. Константин, который ходил на Парнас. Константин Вереницын (1834-1904): [про поэму “Тарас на Парнасе”] / Людмила Рублевская // Рублевская, Л.Рыцари и дамы Беларуси: исторические очерки/ Людмила Рублевская.- Минск, 2016.-С.168-173.
  • Салееў ,В. ”Тарас на Парнасе”: вопыт тэатральнай герменўтыкі // ЛіІМ, 2004, №18.-С. 10
  • Сачанка ,А. ”Тарас на Парнасе” [да125-годдзя з часу першай публікацыі паэмы ў газеце “Минский листок”] Алесь Сачанка // Краязнаўчая газета.- 2014.- №20(май).- С. 3
  • Селицкая, Л. Город великого анонима: почти детективное путешествие по следам Тараса и Парнаса/ Людмила Селицкая // Pro отдых: путешествие как образ жизни.- 2008.- №4.- С. 20-25
  • Скалабан, В. Новыя матэрыялы з гісторыі беларускай літаратуры XIX стагоддзя/ уклад. Г. Кісялёў.- Мінск, 1990.- С. 212-217
  • Смолкін, М. Рускі пераклад “Тараса на Парнасе” 1891года/ М.Смолкін // Полымя.- 1964.- №11.- С. 123-127
  • “Спроба пяра”- прадмова Е.Р. Раманава да віцебскага выдання паэмы “Тарас на Парнасе” 1896 г.// Пачынальнікі: з гіст.- літ. матэрыялаў XIX cт. / Нац. акадэм. навук Беларусі, ін-т. літ. імя Я. Купалы; уклад Г.В. Кісялёў; рэд.: В. В. Барысенка, А. І. Мальдзіс.- 2-е выд.- Мінск, 2003.- С.15-19
  • Студнева, М.И. История написания поэмы ”Тарас на Парнасе”// Магілёўшчына.- Вып. 2.- Магілёў, 1992.- С. 56-58
  • “Тарас на Парнасе” родам  з  Гарадка // Народная  газета.- 2008.-29 крас.- С.9
  • Тычына ,З. Карнавальны “свет наадварот” у паэме “Тарас на Парнасе” Канстанціна Вераніцына / Зося Тычына// Роднае слова.- 2007.- №5.- С.9-11
  • Харошка, Г. П.  Жанрава - стылёвыя адметнасці паэмы  “Тарас на  Парнасе”/ Г.П.Харошка // Гарадоччына ўчора,сёння,заўтра : матэрыялы I  Гарадоцкіх  краязнаўчых  чытанняў, 26 кастрычніка 2007 г [ рэдкалегія: А. М. (адказны  рэдактар), Т. М. Іванова, Ю. Э. Самавічуце].- Гарадок, 2008.- С.123-127
  •  Храпавіцкі, І. Вераніцын ці Вуль/ Ігнат Храпавіцкі/ ХIX стагоддзе : навук.-літ. альманах/ [Каф. гісторыі беларус. літ Беларус. дзярж. ун-та] ;уклад. пер. з пол. мовы М. Хаўстовіча .- Мінск, 2000.-  Кн.2.- С. 188-192
  •  Хто раскапаў  Парнас, або  музеі павінны быць усюды: Аб Канстанціне  Вераніцыне// Культура.- 2003.- № 41-42.- С.2
  • Цвірка,К. Канстанцін Вераніцын (1834-1904) / К.Цвірка// Камяні тых сядзібаў: шляхі паэтаў XIX ст.- Мн., 2004.- C.285
  • Чукічова, Н.П. Варыяцыі сюжэтных сігніфікатаў ў паэмах”Энеіда навыварат” і “Тарас на Парнасе”/ Н.П. Чукічова// Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Сер.3. Філалогія. Педагогіка. Псіхалогія.- 2011.- С.31-42
  • Шакун, Л. М. Аб мове паэм”Энеіда навыварат” і “Тарас на Парнасе” (да пытання аб фарміраванні сучаснай беларускай літартурнай мовы) /Л. М. Шакун// Труды по языкознанию/ Белорус .гос. унт. им. В. И. Ленина.- Минск, 1958.- Вып.1.- С.31-42
  • Шаўцоў, П. Спрадвечнае: даследаванне аб часе і месцы напісання “ананімных” паэм”Энеіда навыварат” і “Тарас на Парнасе”/ Пятро Шаўцоў.- Мінск: Маст. літ, 1973.- 271с.
  • Шаўцоў, П. Сямейнае паданне/ Пятро Шаўцоў// Полымя, 1971.- №1.- С. 203-220
  • Янушкевіч, Я. Я. Візітка Беларускай паэзіі XIX стагоддзя: паэма“Тарас на Парнасе”/ Язэп Янушкевіч// Роднае слова.- 2009.- №6.- С.176-177
  • Яскевіч, А. Выхад  за круг : літаратуразнаўчыя артыкулы/ Алесь Яскевіч.-Мінск : Мастацкая літаратура, 1985.-  247с.

 Слоўнік па  зместу  паэмы

 

1. Палесоўнік - ляснік.вартаўнік  лесу.

2. Пуцявішча - вёска з гэтакім  найменнем сапраўды існавала за 15-18 км  на поўнач  ад  Віцебска

3. Губа - рот

4. Ураднік у Расійскай імперыі  ніжэйшы  ранг павятковай  паліцыі

5. Збрахаць – аблаяць

6. На самаго Кузьму Дзям’яна - хрысціянскае свята ,якое прыпадае на 14  лістапада

7. Наста - чысты бярозавы лес,вышэйшы  за  чалавечы  рост

8. Памжа - насланнё

9. Удрагава - други раз

10. Балота - вадкая  гразь

11. Быць - быццам

12. Рагавень - табакерка з  валовага рога для нухальнага тытуню

11. Храпы - ноздры

12. Шырынка - палатняная  дзявочая  хустка хатняга  вырабу ў выглядзе тонкага ручніка,роўнага  ўшырыню і даўжыню ,з  вышыванымі канчарамі

13. Стройны - аздобны, прыгожы

14. Шатан - чорт, д’ябал, нячыстая сіла.

15. Відзець - бачыць.

16. Сціха - паціху

17. Галасаваць - крычаць, галасіць, гаманіць

18. Кажыны - кожны

19. Штоб - каб

20. Хвілятон - фельетон

21. Дадушы - далібог

22. Плюгавы - гадкі

23. Аглумлёны - звар’яцелы,здурнелы

24. Карабачнік - дробны гандляр,які разносіў  па вёсках ходкія  тавары:мануфактуру,кнігі,дробныя  рэчы і г.д.

25. Смінарня - сярэдняя спецыяльная,а таксама духоўная  навучальная установа,дзе  рыхтавалі настаўнікаў.

26. Тронкі - дзіцячая гульня

27. Шляк - пстрычка

28. Сашчытаць - злічыць

29. Ранда - карчма, якая здаецца у арэнду

30. Піпка - люлька для курэння

30. Баруздзець - мармытаць.невыразна гаварыць

31. Хадакі - скураныя лапці; чаравікі

30. Карыта - ночвы

31. Сатурань - бог часу і ўрадлівасці,сельскай  гаспадаркі

32. Падвірка - спічак, спецыяльнае шыла ў выглядзе завостранай драўлянай  палачкі

33. Ладнага - ладна, многа

34. Чыніць - папрўляць

35. Восці - рыбацкая  лоўчая  снасць

36. Лапіць - латаць

37. Нерат - рыбацкая лоўчая  снасць у выглядзе сеткі

38. Марс - бог войны, раней  лічыўся богам дзікай  прыроды, лясоў

39. Геркулес - міфічны герой,які славіўся надзвычайнай сілай.

40. Зевес - Зеўс

Published in Новости
- Лют 21, 2018

Народные гулянья, посвященные проводам зимы и Масленице, прошли на разных площадках Городка 17 февраля.

Центральная библиотека приняла активное участие в праздновании масленицы на площадке возле Центра внешкольной работы.

Праздник начался выступлением детского коллектива «Задоринки» Детской школы искусств,  затем гуляния продолжились театрализованным представлением народного театра «Фонограф». Жители города участвовали в различных конкурсах и забавах, организованные работниками  Центральной библиотеки: бег на трёх ногах, битва подушками на бревне, и многих других.

Published in Новости
- Лют 21, 2018

16 февраля в Литературно-музыкальной гостиной прошёл памятный вечер, посвящённый 100-летию П.М. Машерова "Пётр Машеров. Учитель, партизан, руководитель".

П. Машеров человек, который своими делами оставил яркий след в памяти народа. Он воплотил в себе успехи и достижения своего времени. Все присутствующие смогли познакомиться с биографией этого замечательного человека.

Published in Новости
- Лют 08, 2018

В читальном зале библиотеки, для детей старшей группы детского сада № 2, прошёл утренник «Проказы матушки зимы».

Библиотекарь рассказала детям про зимние месяцы, о приметах зимы и зимних забавах.

Ребята отгадывали загадки на зимнюю тему.

- Лют 02, 2018

«Любят его («Тараса») за то, что легко

понятен, ибо написан на родном их

прадедовском языке белорусском, да за

то, что щирую правду говорит в нём

сочинитель о тамошнем житье-бытье».

Романов Е.П. Предисловие к Витебскому

изданию «Тараса на Парнасе». 1896

 

У прадмове да віцебскага выдання “Тарас на Парнасе” 1896 года Е.Р. Раманаў сведчыў: “…басню гэту знойдзеш ва ўсякай хаце, год ужо больш як сорак вядома яна на Беларусі і старому, як той кажэць, і малому і пану, і простаму, пісьменнаму, і цёмнаму… Пісьменныя шчыра пішуць яго (“Тараса”) сабе на паперу, цёмныя яшчэ шчырэй вучаць яго на памяць…».

Паэма «Тарас на Парнасе” ўпершыню была апублікавана ў газеце «Минский листок» 16 мая 1889 года.

Беларуская паэма «Тарас» (назва першапублікацыі) адразу кідалася ў вочы, бо займала два падвалы на другой і трэцяй старонках газеты. Паэма апавядала пра дзівосныя прыгоды палясоўшчыка, які знянацку трапіў на Парнас, бачыў там старажытных багоў, што на дзіва нагадвалі простых вясковых людзей, пакаштаваў іх – таксама вельмі зямныя – стравы, бачыў, як па праву ўзышлі на гару Пушкін, Лермантаў, Жукоўскі і Гогаль, як жывасілам ціснуўся туды Булгарын са сваім памагатым Грэчам. Пра ўсё гэта было расказана па-майстэрску, з тонкім гумарам, вельмі лёгка, добрай беларускай мовай.

Тарас быў любімым персанажам і кірмашовых відовішчаў-батлеек. Як ніводзін з твораў беларускай літаратуры, паэма перадрукоўвалася да 1917 года больш за 15 разоў.

Прайшло ўжо столькі часу, а паэма з цікавасцю ўспрымаецца і нашымі сучаснікамі. Яна захапляе насычанасцю і сакавітасцю мовы, вобразнасцю народнага слова, яскравым народным гумарам, яркасцю мастацкіх вобразаў, казачнасцю. Але найперш паэма захапляе вобразам галоўнага героя Тараса.

У паэме палясоўшчык  Тарас паказаны працавітым (“балота з рання да самай ночы пільнаваў”), памяркоўным ("чалавек ён быў рахманым”), цвярозым (“гарэлкі ў губы ён не браў”). Вобраз Тараса – вобраз чалавека прыгожага, сімпатычнага. Яго ўпрыгожвае працавітасць, сумленныя адносіны да даручаных яму абавязкаў. Тарас дасціпны, кемлівы, цікаўны:

Ці знаў хто з вас, браткі, Тараса,

Што палясоўшчыкам служыў?

На Пуцявішчы ў Панаса

Ён там ля лазні блізка жыў.

У паэме назіраецца сувязь з літаратурна-грамадскім жыццём Расіі. Але паэма, як адзінае мастацкае цэлае, узнікла не толькі на чыста літаратурнай аснове. У задуму аўтара ўваходзіла і нешта большае, звязанае з яго адносінамі да народа, яго мовы, звычаяў, побыту, светаразумення, светаадчування.

Хоть Тарас і не пісьменнік, але ён уздымаецца на Парнас. Не за заслугі!  Просты чалавек таксама патрабуе, заслугоўвае ўзвышэння – вось крэда аўтара. Упэўнена, натуральна трымаецца ён на Парнасе. Калі багі ў яго пытаюцца: “Ты хто такі? Ты не пісацель?” Тарас з адчуваннем уласнай годнасці адказвае ім, што ён просты палясоўшчык з Пуцявішча. Ад яго імя вядзецца апавяданне ў паэме пра незвычайныя прыгоды.

Рысы паслухмянасці ўвесь час падкрэсліваюцца аўтарам. Але за ўсім гэтым узнікае мудрасць простага чалавека. Палясоўшчыка Тараса не так проста збіць з тропу. Ён умее глядзець на ўласныя няўдачы:

Іду сабе я панямногу,

Але і на пень крыху прысеў,

Аж тут-лоп-лоп!-цераз дарогу

Як быццам цецярук зляцеў.

Злажыўся стрэльбай-кляпсь! – не паліць,

Крамзель з другога! – не пякець!

Тарасу ўласцівы народны гумар, уменне адчуваць прыгожае і бачыць яго. На Парнасе герой трапляе ў палац, дзе жывуць багі. Апынуўшыся на том свеце, ён не можа не захапляцца:

Авохці мне! Як там прыгожа!

Як быццам хто намаляваў!

Чырвоны краскі, мак і рожа,-

Ну, як сукенку хто паслаў!

І птушкі ёсць там, дужа стройна

Пяюць, палепш за салаўя.

У паэме паказваецца цэлы шэраг антычных багоў — Зеўс, Няптун, Сатурн, Марс, Венера, Амур, Геба. Багі ў паэме паказаны ў сялянскім адзенні, яны ядуць сялянскія стравы. Але багі — не прадстаўнікі народа. У паводзінах і характэрах багоў выразна выступаюць рысы людзей іншага асяроддзя — панскага. Ды і жывуць яны, як гаворыцца ў паэме, у «панскім двары», ядуць так, як простыя сяляне не елі нават на свята. На сялян багі падобны толькі знешне. Зеўс паказаны як разбэшчаны, схільны да п'янства, уладалюбны чалавек. Венера — таксама вобраз вельмі няпросты. Часам здаецца, што гэта звычайная вясковая красуня, прыгожая і абаяльная.

Прыгожа, стройна цераз меру,

Пяром не можна апісаць.

 I адзенне ў Венеры, як у вясковай красуні. Але аўтар паказвае яе зусім іншай, «чырвонай, тоўстай», калі Венера занята толькі сабой і круціцца перад люстэркам:

Во перад люстрам задам меліць
I маслам мажа валасы,
Ды нечым белым твар свой беліць.

Тут мы ўжо бачым Венеру не простай дзяўчынай, а пані. I толькі да Гебы, якая вядзе ўсю гаспадарку, Тарас ставіцца з сімпатыяй і спачуваннем. У гэтых вобразах невядомы аўтар у парадыйным, сатырычным плане паказаў «вярхі» тагачаснага грамадства, развенчваючы «вышэйшасць» паноў у параўнанні з простым людам.

Тарас любуецца хараством кветак, захапляецца галасамі птушак. А танцуе Тарас так, што:

Аж рот раззявілі багі:

То ён прысвісне, то прытопне.

То шпарка пойдзе ў кругі.

І, відаць, не кожны дзякаваў бы за вячэру так, як Тарас, які “усіх падзякаваў багоў”. Гэтая павага да ўсіх, падзяка ўсім – ад этыкету гароднага. Але разам з тым для Тараса, як чалавека, гэта рыса несумненна, глыбока асабістая.

У паэме Тарас менш дзейнічае, больш пазірае: больш тут “Тарасу ліха што даецца”, больш ён гаворыць, выражаючы тыпова сялянскую манеру дасціпнага апавядальніка. Дасціпнасць – гэта таксама рыса характару Тараса. Ён заўсёды стараецца ўбачыць у любой з’яве смешны бок. Але ён ніколі не траціць пачуцця меры, якое ўласціва яму ад прыроды.

У паэме не толькі чуеш Тараса, але і бачыш яго жэсты, міміку, як ён і над сабой усміхаецца і нешта “круглае” скажа і пакажа, як “скакнуў-не трапіў, паслізнуўся і ў яму стракачом лячу! Ляцеў, ляцеў – як разануўся, - аж стала зелена ўваччу.”

Цудоўны твор  і  сёння  карыстаецца папулярнасцю не толькі  ў  Беларусі,  але і за яе  межамі. На сёняшні дзень паэма “Тарас на Парнасе” перакладзена на паўдзесятка замежных моваў. На украінскай мове існуе тры пераклады (А.Танюка, А.Шаўчэнкі, В. Стралко), па два пераклады на англійскай (Уолтэр Мэй, Вера Рыч) і расійскай (М. Лазінскага і М. Ісакоўскага) мовах. “Тарас на Парнасе” перакладзены на нямецкую мову беларускім паэтам і перакладчыкам У. Папковічам, на іспанскую К. Шэманам, на балгарскую Н. Вылчава.

У 2001 годзе на радзіме Вераніцына ў Астраўлянах і Гарадку ўстаноўлены мемарыяльныя знакі ў гонар паэмы “Тарас на Парнасе” і яе аўтара. У 2008 годзе ў Беларусі, у выдавецтве «Класіка», паэма «Тарас на Парнасе» выйшла ў свет на васьмі еўрапейскіх мовах. А ў 2009 годзе ў выдавецтве “Мастацкая лiтаратура” выйшла кніга з паэмамі «Тарас на Парнасе» і «Два д'яўлы» ужо з імем аўтара на вокладцы.

У 2014 годзе ў цэнтральным парку горада Гарадка ўстаноўлена бронзавая скульптура галоўнаму герою паэмы палясоўшчыку Тарасу.

«Тарас на Парнасе» уваходзіць ва ўсе праграмы вывучэння беларускай літаратуры.

 

Літаратура:

1. Паэма “Тарас на Парнасе”:здабыткі і праблемы:Другія літаратурна-краязнаўчыя чытанні, прысвечанныя 25-м угодкам адкрыцця Генадзем Кісялёвым асобы Канстанціна Вераніцына (19 лістапада 1998 года г.Гарадок Віцебскай вобласці)/ Пад рэд. Л.Гаравога.- Гарадок, 1999.-С.29-33

- Лют 01, 2018

Канстанцін Васільевіч Вераніцын (спачатку яго прозвішча было Васільеў) быў прыгонным селянінам Васіля Максімавіча Бондырава з маёнтка Астраўляны Віцебскага павета (сёння Гарадоцкі раён). Нарадзіўся 1 чэрвеня 1834 года.

Па невядомых дакладна прычынах сям'я Бондыравых вылучала яго з ліку іншых прыгонных. У 1844 годзе скончыў Гарадоцкае прыходскае вучылішча. У наступным годзе атрымаў вольную і паступіў у Віцебскую гімназію. У 1851 годзе прыпісаўся ў гарадоцкія мяшчане і выбраў прозвішча «Вераніцын».

Вучыўся ў Гарадоцкім прыходскім вучылішчы, Віцебскай гімназіі і Пецярбургскай медыка-хірургічнай акадэміі. З акадэміі яго ў 1854 годзе выключылі, але гэта, даравітага гарадоцкага хлопца не спыніла. У 1859 годзе ён бліскуча (у спісе выпускнікоў яго імя стаіць першым) скончыў Горы-Горацкі земляробчы інстытут, напісаўшы дысертацыю «О белорусском хозяйстве». Працаваў выкладчыкам у Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі, потым служыў у Петярбургу ў апараце Міністэрства шляхоў зносін.

У 1900 годзе пайшоў у адстаўку стацкім саветнікам. Пражываў у доме па паварскім завулку № 13, дзе ў розныя часы жылі Тургенеў, Некрасаў, Чарнышэўскі. Памер каля 1904 года.

Літаратура:

1. Паэма “Тарас на Парнасе”: здабыткі і праблемы:Другія літаратурна-краязнаўчыя чытанні, прысвечанныя 25-м угодкам адкрыцця Генадзем Кісялёвым асобы Канстанціна Вераніцына (19 лістапада 1998 года г. Гарадок Віцебскай вобласці) / Пад рэд. Л. Гаравога.- Гарадок, 1999.-С.24-26

- Лют 01, 2018

Выказваліся розныя варыянты аўтарства паэмы, якія пры дэталёвым разглядзе адмаўляліся. Найвялікшую працу па даследванню праблемы аўтарства паэмы правёў Генадзь Васільевіч Кісялёў – вядомы пісьменнік і літаратуразнаўца, які стаў бацькам галіны "тарасазнаўства" ў беларускай літаратуры. Менавіта ў яго працах – сакавіта напісаных мастацкіх кнігах – разглядаецца храналогія вывучэння шэдэўра беларускай паэзіі мінулага стагоддзя.

Першую версію аўтарства паэмы выказаў М. Доўнар-Запольскі ў артыкуле “В. Дунін-Марцінкевіч і яго паэма “Тарас на Парнасе”, надрукаваным у студзені 1895 года  ў “Витебских губернских ведомостях”. Без неабходнай аргументаванасці ён сцвярджаў, што аўтарам паэмы з’яўляецца знакаміты Дунін-Марцінкевіч і прывёў тэкст паэмы, які быў горшы за раней надрукаваныя варыянты паэмы. Г.В. Кісялёў знайшоў ў 1973 годзе ў Дзяржаўнай бібліятэцы Беларусі як рукапісны нарыс М. Доўнар-Запольскага, так і рукапіс працы Е. Раманава – выдатнага фалькларыста і этнографа – “Спроба пяра”. У артыкуле Раманаў разабраў пытанне аўтарства паэмы:

“Адны кажуць, што бы яе сачыніў Марцінкевіч… Другія дзейкаюць, што “Тараса” сачыніў адзін віцебец, нейкі Дарэўскі. Гавораць, што яго напісалі ў Горках студэнты тады, як там была да мяцяжа, бальшая школа… Чулі мы шчэ, што быцца яе напісалі магілёўскія бурсакі”

У  “Спробе пяра” Раманаў піша прозвішчы людзей, з дапамогай якіх быў складзены варыянт паэмы, якую мы маем зараз. Гэта былі А.Ф. Маслоўскі, А.П. Сапуноў, В.К. Стукаліч, Е.Р. Раманаў і іншыя.

1. Найбольш прыхільнікаў сабрала другая версія аўтарства паэмы, версія на карысць Арцёма Вярыгі-Дарэўскага. Яе выказаў спачатку Раманаў, потым вядомы этнограф Максіміліян Маркс. Гэту версію актыўна падтрымлівалі краязнаўца Даніла Васілеўскі, а таксама гісторык і этнограф С.А. Барсукоўскі. Але дэталёвы разгляд усіх акалічнасцей дадзенай версіі Генадзем Кісялёвым праз вывучэнне біяграфіі Вярыгі Дарэўскага і Маркса не пакінуў жыццяздольнай гэтую версію.

2. У 1958 годзе з’яўляецца ліст, у якім апісваецца легенда сям’і Шаўцовых. Паводле легенды, продак Шаўцовых, беглы дзекабрыст, хаваючыся ад уладаў пад імем Аўхіма Крупенькі ў сяле Свірэль, напісаў паэмы “Энеіда навыварат” і “Тарас на Парнасе”. Але па легендзе Крупенька памірае да 30-х гадоў 19 стагодзя, а па аналізу вучоных паэма напісана ў сярэдзіне 50-х гадоў. Па-другое, прапанаваны варыянт паэмы сям’і Шаўцовых адпавядаў толькі варыянту паэмы з 1930-х гадоў, калі хутчэй за ўсё і з’явілася “легенда”.

3. Пэўны час разглядалася таксама версія, звязанная са студэнтамі Горацкага інстытута. Над ёй пэўны час працаваў Барыс Іофе. Падставай для версіі было выданне студэнтамі рукапіснага часопіса, дзе з’яўляліся і вершы. Сярод студэнтаў вылучаўся Затмілаў, талент якога праяўляўся ў духу Гогаля. У сваім гуртку ён забаўляў усіх фантастычнымі апавяданнямі, заўсёды знаходзіў новае дасціпнае выказванне, якое выклікала агульны смех. Але родам Затмілаў быў з Пензенскай губерніі і не мог адчуваць стыхію народнай беларускай гаворкі. Узгадвалася таксама прозвішча студэнта Кушалеўскага. Але і гэта версія нежыццяздольная, бо факты звязаныя з тэкстам паэмы, яе з’яўленнем не гавораць на карысць магілёўскага паходжання паэмы.

4. Найболей адпрацаванай, жыццяздольнай з’яўляецца версія аўтарства на карысць Канстанціна Вераніцына. Біяграфія і жыццядзейнасць нашага земляка найбольш адпавядае ўсім патрабаванням да аўтара паэмы – аб гэтым пераканаўча даводзіў у сваіх даследваннях Г.В. Кісялёў, гісторык і літаратуразнаўца. Генадзь Васільевіч вёў пошукі, вывучаючы архівы, сустракаючыся з рознымі людзьмі, даследуючы літаратуру. І ў 1973 г. ён дабіўся поспеху.

Менавіта так: «Канстанцін Вераніцын. 15 красавіка 1855 г. г. Гарадок» пазначана аўтарства паэмы ў сшытках паэта і фалькларыста Аляксандра Рыпінскага, якія ў 1929 годзе трапілі да прафесара БДУ М. Піятуховіча. Прафесар Піятуховіч падрыхтаваў працу "Рукапісы А. Рыпінскага", але надрукаваць яе не паспеў, трапіўшы пад хвалю сталінскіх рэпрэсій. Праца знікла і толькі ў 1986 годзе яе знайшоў навуковец Віталь Скалабан, а дырэктар Цэнтральнага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Ганна Сурмач атрымала архіўныя матэрыялы даследчыка беларускай літаратуры 20-х гадоў Васіля Мачульскага, дзе знаходзілася падрыхтаваная да друку праца Піятуховіча.

Зыходзячы з устаноўленых Г.В. Кісялёвым звестак, пацверджанне знайшлі ўсе здагадкі, што выказваліся даследчыкамі пра беларускае паходжанне аўтара, добрае веданне ім сялянскага побыту  в. Пуцявішча непадалёк ад Астраўлян, віцебскую гаворку, дасведчанасць у рускай культуры і літаратуры.

Да першай публікацыі ў прэсе паэму «Тарас на Парнасе» пераказвалі або перапісвалі ад рукі. Пасля з'яўлення на старонках газеты «Минский листок» да «Тараса на Парнасе» прыйшла папулярнасць. Ужо ў наступным годзе яна была перакладзена на рускую мову. Асобным выданнем паэма выйшла ў Віцебску ў 1896 годзе, тыраж склаў 1.000 асобнікаў.

Літаратура

1. Кісялёў, Г. Жылі-былі класікі: хто напісаў паэмы “Энеіда навыварат” і “Тарас на Парнасе”/ Г. Кісялёў.-Мн., 2005.-549с.

2. Паэма “Тарас на Парнасе”: здабыткі і праблемы: Другія літаратурна-краязнаўчыя чытанні, прысвечанныя 25-м угодкам адкрыцця Генадзем Кісялёвым асобы Канстанціна Вераніцына (19 лістапада 1998 года г. Гарадок Віцебскай вобласці)/ Пад рэд. Л. Гаравога.- Гарадок, 1999.-С.34-36

Вверх