C 8 по 14 июля пройдет XXXIV Международный фестиваль искусств ...
С 14 апреля стартует международный видео-конкурс «Листая памяти ...
ЛЕТОПИСЬ ПОБЕДЫ   2025 год ознаменован памятной датой – ...
Президент подписал Указ №1, которым 2025 год объявлен Годом ...
Пятніца, 20 Май 2016 15:40

Выстава-гульня «Край роднага слова» да 105-годдзя з дня нараджэння Васіля Віткі.

Written by
Rate this item
(0 votes)

19 мая ў Межанскай сельскай бібліятэцы прайшла выстава-гульня па кнізе Васіля Віткі “Край роднага слова”.  У мерапрыемстве ўдзейнічалі вучні 3 класа Межанскай  школы. Напярэдадні яны чыталі творы В. Віткі, вучылі вершы.

Спачатку бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў з біяграфіяй пісьменніка. Потым вучні здзейснілі  падарожжа па наступных станцыях: “Класы на асфальце”, “Лічылкі”, “Скарагаворкі”, “Загадкі”, “Вясёлыя задачы”,  “Нашы птушкі”. На кожнай станцыі дзеці знаёміліся з творамі пісьменніка , чыталі хуткамоўкі, адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні. З дапамогай лічылкі “Гасцінец” правялі гульню “Жмуркі”. На станцыі “Вясёлыя задачы” рашалі задачы на кемлівасць і ўвагу, ўдзейнічалі ў сцэнке “Каза, Воўк і Капуста”.

У канцы сустрэчы быў праведены конкурс чытачоў. Вучні чыталі вывучаныя раней вершы.

Read 945 times Last modified on Аўторак, 27 Чэрвень 2017 12:38
Login to post comments
Вверх