Версия для печати

ВЫРАТУЕМ ЗАЧАРАВАНЫ ЛЕС!

5 жніўня 2026 года ў сектары дзіцячай і юнацкай літаратуры прайшла экалагічная гадзіна «Спасём заколдованный лес!». Удзельнікамі мерапрыемства сталі выхаванцы дзіцячага садка №2. Юныя ратавальнікі прыроды з задавальненнем адправіліся ў завочнае падарожжа ў лес, але спачатку ўсе разам паўтарылі самыя галоўныя лясныя правілы: як сябе паводзіць у лесе, што нельга рабіць, а што можна. А потым бібліятэкар расказала рабятам, якія звяры і птушкі жывуць у лесе, якія ў іх домікі, каго называюць драпежнікамі, а каго траваеднымі, якія птушкі пералётныя, а якія зімуючыя. Дзеці адказвалі на лясныя загадкі і на пытанні цётачкі савы. З задавальненнем гулялі ў гульні: «Весёлый колобок», «Лисонька», «По лесной тропинке», «Дикие – домашние». Падарожнічаючы, рабяты пабывалі ў «Царстве грыбоў», «Царстве раслін», «Царстве птушак» і «Царстве звяроў». Усе выпрабаванні дзеці прайшлі дружна, весела і смела, а напрыканцы мерапрыемства замацавалі атрыманыя веды праглядам экалагічнага мультфільма з серыі «Смешарики».

Галерея изображений

proflady.rufashion101.ru