17 чэрвеня 2026 года ў сектары дзіцячай і юнацкай літаратуры прайшла літаратурная сустрэча “Песняры Айчыны”, прымеркаваная да юбілейных дат з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры І. Мележа, М. Багдановіча, І. Шамякіна. Удзельнікамі мерапрыемства стаў клуб “Паліглот” (навучэнцы сярэдніх класаў СШ №1).
Спачатку бібліятэкар “правяла” сваіх гасцей па жыццёвых і творчых сцежках пісьменнікаў: пазнаёміла з іх біяграфічнымі старонкамі і цікавымі фактамі з іх жыцця. А потым пачалася гульня – спаборніцтва. Удзельнікі падзяліліся на дзве каманды і смела адправіліся праходзіць выпрабаванні. Падчас сустрэчы дзеці паказалі не толькі свае веды, але і праявілі кемлівасць. Яны з вясёлым настроем размаўлялі на беларускай мове, удзельнічалі ў конкурсах і гульнях, пісалі вершы, складалі прыказкі і іншае. Мерапрыемства атрымалася насычаным і цікавым.