Версия для печати

Гадзіна вясёлых сустрэч

1 красавіка супрацоўнікі Пальмінскай сельскай бібліятэкі адзначылі дзень смеху гадзінай вясёлых сустрэч “Всех нас лечит доктор Смех”.

Да гэтага яны вельмі добра падрыхтаваліся. Зала бібліятэкі была ўпрыгожана гумарыстычнымі замалёўкамі, плакатамі і надпісамі, а пропускам на мерапрыемства была ўсмешка. Сустракалі ўдзельнікаў мерапрыемства кукла Маня і кукла Таня. Яны прапанавалі сваім гасцям разнастайныя конкурсы, чыталі гумарыстычныя вершы, спявалі частушкі і частавалі смачным фруктам лімонам, арганізавалі разам з маленькімі наведвальнікамі фальклорны ансамбль і спявалі з імі песні.

У заключнай частцы мерапрыемства, актыўныя чытачы атрымалі маленькія падарункі.