Версия для печати

Знаёмства з пісьменнікам

18 сакавіка адбылася сустрэча супрацоўнікаў Пальмінскай сельскай бібліятэкі з маленькімі чытачамі. Сустрэча была прысвечана творчасці Карнея Чукоўскага.

Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з біяграфіяй і творчасцю пісьменніка, з яго творамі. Была паказана прэзентацыя, прысвечаная пісьменніку. Напрыканцы ўсе удзельнікі з задавальненнем адказвалі на разнастайныя пытанні цікавай віктарыны.

У заключнай частцы мерапрыемства біліятэкар правяла агляд новых кніг для чытання, паступіўшых напярэдадні ў фонд бібліятэкі.