Версия для печати
Четверг, 03 марта 2016 10:26

“Маленькім беларусам пра вялікую Беларусь”

Автор
Оцените материал
(0 голосов)

Багаты, пазнавальны матэрыял прадстаўлен на кніжнай выставе  (дзіцячая чытальная зала), які можа паслужыць асновай для выхавання ў дзяцей патрыятычных пачуццяў, шчырай любові да сваёй Бацькаўшчыны. Выстава знаёміць чытачоў з сімваламі Рэспублікі Беларусь – Дзяржаўным гербам, Дзяржаўным флагам, Дзяржаўным гімнам.

   Заслугоўвае ўвагі літаратура пра старажытныя гарады і замкі Беларусі, рэкі і азёры, лясы і іх насельнікаў. Выстава змяшчае літаратуру, якая распавядае як жылі, працавалі і адпачывалі нашы продкі, якімі рэчамі гаспадарчага і хатняга ужытку карысталіся, якую спадчыну пакінулі яны нам, сваім дзецям і ўнукам. Асобны раздзел змяшчае апавяданні, казкі, вершы сучасных беларускіх пісьменнікаў.Кніжная выстава вядзе маленькага чытача па шляху да ведаў аб сваёй Радзіме, да пазнання сябе.

Прочитано 516 раз
Администратор

Последнее от Администратор

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии