На ўроку дзеці даведаліся, як сустракаюць зімовыя святы людзі па ўсяму свету, як народ у даўніну святкаваў Новы год, Каляды і іншыя зімовыя святы, пазнаёміліся з паняццямі калядкі, слаўленнем, калядоўшчыкі. Маленькія ўдзельнікі з задавальненнем апавядалі як хадзілі самі калядаваць, успаміналі калядоўныя вершы, песні, адказвалі на пытанні літаратурнай віктарыны “Сказочные вопросы”. Напрыканцы мерапыемства адбылася прэм’ера лялечнага спектакля “Волчья песня”, пра тое, як воўк з лісой хадзілі калядаваць да дзеда з бабай.