ЛІТАРАТУРНАЯ ГУЛЬНЯ «БЫЛИ И НЕБЫЛИЦЫ ИЗ ЖИЗНИ ЗВЕРЯ И ПТИЦЫ»!
Прырода - гэта не толькі наша асяроддзе пражывання, але і родная старонка, Радзіма. І кожны чалавек павінен клапатліва і беражліва ставіцца да прыроды, захоўваючы ўсе яе каштоўнасці і багацці. Праблема экалагічнага стану тэрыторый і прыроды ў цэлым зараз вельмі актуальная, таму ў сектары дзіцячай і юнацкай літаратуры рэгулярна праходзяць экалагічныя мерапрыемствы, накіраваныя на асвету і выхаванне беражлівых адносін да прыроды.
24 сакавіка 2026 года ў чытальнай зале сектара дзіцячай і юнацкай літаратуры прайшла літаратурная гульня «Были и небылицы из жизни зверя и птицы». Мэта мерапрыемства - прывіць дзецям цікавасць да вывучэння роднага краю, пашырыць веды дзяцей аб разнастайнасці прыродных рэсурсаў. На пачатку сустрэчы бібліятэкар нагадала дзецям аб правілах паводзін на прыродзе, аб беражлівым стаўленні да «нашай хаты», распавяла, як важна берагчы і ахоўваць навакольнае прыроду. Таксама для ўдзельнікаў мерапрыемства былі падрыхтаваны вясёлыя гульні і конкурсы: «Угадай, кто я», «Узнай животное по голосу», «Звериные тайны. Правда или ложь?», «Животный мир», «Лесная разминка. Загадки-нескладушки» і іншыя. Мерапрыемства атрымалася не толькі цікавым, але і вельмі пазнавальным.
ПЕПЕЛ ХАТЫНИ В СЕРДЦА К НАМ СТУЧИТСЯ
Есть в нашем календаре даты, которые напоминают ныне живущим о трагических страницах истории, которые мы не имеем права забывать. Одной из таких дат является 22 марта – День памяти трагедии Хатыни. За период оккупации 1941–1944 годов более 600 белорусских деревень, как и Хатынь, были сожжены вместе с их населением, 216 деревень никогда больше не возродились из пепла. Трагедию сотен сожженных белорусских деревень, гибель тысяч мирных людей невозможно и нельзя забыть...
Трагедия Хатыни – одна из самых кровавых страниц гитлеровского геноцида времен Великой Отечественной войны в нашей стране. Ни на одной географической карте вы не найдете сегодня этой белорусской деревни, но в памяти каждого белоруса она сохранится навсегда!
Хатынь – символ вечной памяти и скорби белорусского народа.
В центральной районной библиотеке вашему вниманию представлена книжно-информационная выставка «Пепел Хатыни в сердца к нам стучится», на которой была представлена литература о деревне Хатынь, а также о судьбе других «сожженных деревень» Беларуси.
БОЛЬШ ІНФАРМАЦЫІ ПРА РАМАШКІНА ЦІМАФЕЯ ЦЯРЭНЦЬЕВІЧА
БОЛЬШ ІНФАРМАЦЫІ ПРА КРУМІНА ІВАНА АНДРЕЕВІЧА
БОЛЬШ ІНФАРМАЦЫІ ПРА КАРАЛЕВА ПАЎЛА МІХАІЛАВІЧА
БОЛЬШ ІНФАРМАЦЫІ ПРА КАЗЛОВА АРСЕНЦІЯ ЯФІМОВІЧА
БОЛЬШ ІНФАРМАЦЫІ ПРА ДАРОШЧАНКУ ІВАНА ІВАНАВІЧА
БОЛЬШ ІНФАРМАЦЫІ ПРА ГАПЯЁНАКА МІКАЛАЯ ІВАНАВІЧА
БОЛЬШ ІНФАРМАЦЫІ ПРА БУМАГІНА ІОСІФА РАМАНАВІЧА
БОЛЬШ ІНФАРМАЦЫІ ПРА БАГДАНАВА РЫГОРА БАГДАНАВІЧА
More...
Аверчанка Мікалай Іванавіч
Ананьеў Мартын Аляксеевіч
Багданаў Рыгор Багданавіч
Бумагін Іосіф Раманавіч
Гапяёнак Мікалай Іванавіч
Дарошчанка Іван Васільевіч - поўны кавалер ордэна Славы.
Казлоў Арсенцій Яфімавіч
Каралёў Павел Міхайлавіч
Крумін Іван Андрэевіч
Рамашкін Цімафей Цярэнцьевіч
Сабалеўскі Аляксандр Пятровіч
Семянкоў Аляксей Іванавіч - Герой Расійскай Федэрацыі
Янчанка Ілля Платонавіч - поўны кавалер ордэна Славы.
Я І ПРАВІЛЫ МАЁЙ КРАІНЫ!
Я і правілы маёй краіны!
Канстытуцыя - гэта асноўны закон, у якім прапісаны правы і абавязкі кожнага грамадзяніна нашай краіны, выбарчая сістэма, дзяржаўны лад. Дзякуючы Канстытуцыі любы чалавек у нашай краіне мае права на годнае жыццё і асабовае развіццё.
Да гэтай святочнай даты ў сектары дзіцячай і юнацкай літаратуры для выхаванцаў дзіцячага сада № 2 была падрыхтавана дзелавая гульня «Я и правила моей страны». Бібліятэкар расказала рабятам, што такое Канстытуцыя, што запісана ў ёй, калі прынята, чаму яе называюць Асноўным Законам. У ходзе сустрэчы хлопчыкі і дзяўчынкі азнаёміліся з асноўнымі правамі і абавязкамі грамадзян, расказвалі, якія дзяржаўныя сімвалы сваёй краіны яны ведаюць і навошта яны патрэбны, спявалі гімн, удзельнічалі ў гульне «Можно - нельзя» і эстафетах «Собери рюкзак», «Строим дом», «Почтальоны» і «Поможем больному» і праверылі свае веды, адгадваючы загадкі «Прыродныя сімвалы Рэспублікі Беларусь».
Каб стаць сапраўдным патрыётам сваёй Радзімы, кожны грамадзянін павінен ведаць і з павагай ставіцца да Канстытуцыі сваёй краіны!
ЗАГАДКАВЫ СВЕТ ПТУШАК!
17 сакавіка 2026 года ў чытальнай зале сектара дзіцячай і юнацкай літаратуры
адбылося віртуальнае біблія-эка-падарожжа «Загадочный мир птиц». Падчас падарожжа маленькія выхаванцы дзіцячага садка № 1 пазнаёміліся з дзіўным светам птушак, даведаліся пра іх звычкі і пражыванне ў розныя поры года, якія птушкі з'яўляюцца пералётнымі, а якія зімуюць. Таксама бібліятэкар нагадала ўдзельнікам, што 1 красавіка ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень птушак і пазнаёміла іх з народнымі прыкметамі пра птушак. Рабяты разгадвалі загадкі пра птушак, удзельнічалі ў вясёлых гульнях і конкурсах: «Прилетели птицы», «Думай», смекай, вспоминай», «Обед для птиц», «Кто в теремочке живёт», «Птички на ветках», «Кто быстрее накормит синичку», «Подбери пару», пазнаёміліся з кніжнай выставай «Открой для себя мир природы». Напрыканцы мерапрыемства дзеці разам з бібліятэкарам прыйшлі да высновы, што без птушак здарыцца бяда, будзе шмат шкодных насякомых, грызуноў, якія спустошаць палі, сады і агароды, таму птушак трэба берагчы і дапамагаць ім.
